2015-12-02 15:20:00

Міжнародныя СМІ пракаментавалі візіт Папы ў Афрыку


“Гэта падарожжа шмат у чым заключыла ў сябе, як бы ў мініяцюры, найбольш важныя асаблівасці бягучага пантыфікату: вайна і мір, міжрэлігійны дыялог, абарона навакольнага асяроддзя і запал на карысць бедных”, - так пракаментавала “CNN” папскую пілігрымку ў Афрыку, якая праходзіла 25-30 лістапада 2015 г. Чорны Кантынент, як правіла, не вельмі цікавіць сусветныя СМІ, і таму візіту Францішка ў Кенію, Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку было цяжка прарвацца праз тэмы, звязаныя з тэрарызмам або канфліктам паміж Турцыяй і Расіяй.

Усе журналісты падкрэслілі, што Папа наведаў месцы, якія абыходзяць або нават баяцца наведваць палітыкі, такія як трушчобы ў Кеніі або мячэць у Бангі. Асаблівае значэнне на думку „New York Times” мела менавіта сустрэча з мусульманамі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, калі адкрытым аўтамабілем Пантыфік паехаў у частку горада, акружаную баевікамі, каб сказаць паслядоўнікам ісламу, што “Бог – гэта спакой”. “Le Monde” цытуе мусульманку, якая сказала: “Гэта цуд. Папа Францішак зняў лакаду нашага раёну”.

„New York Times” адзначае, што ўпершыню ў нашы дні Пантыфік наведаў вобласці, ахопленыя ваенным канфліктам, і падкрэслівае, што, нягледзячы на чаканні многіх колаў, Францішак не стаў ва Угандзе ў абароне гомасексуалістаў і не падтрымаў ідэю, што прэзерватывы з’яўляюцца прыдатным сродкам барацьбы супраць СНІДу. Па словах журналістаў вельмі важнымі былі моцныя словы Святога Айца аб карупцыі і адказнасці палітыкаў за будучыя пакаленні.

“Гэта Папа, які ведае праблемы свету і не баіцца казаць пра іх адкрыта. У той час як палітычныя лідэры заплюшчваюць вочы на важныя пытанні, Францішак, не вагаючыся, паказвае іх свету”, - напісала паўднёваафрыканская „Daily Maverick”.








All the contents on this site are copyrighted ©.