2015-11-28 17:54:00

Францішак сустрэўся са святарамі і законнікамі Уганды


Святары, законнікі і законніцы не павінны весці падвоенага жыцця, адзначыў папа Францішак 28 лістапада 2015 г. падчас сустрэчы з духавенствам і кансэкраванымі асобамі Уганды ў катэдральным касцёле ў Кампале. Святы Айцец заклікаў іх памятаць пра вялікую спадчыну мучанікаў. Касцёл ва Угандзе павінен быць верным гэтаму сведчанню, сказаў ён.

Іншая парада Пантыфіка тычылася вернасці пакліканню і апостальскаму запалу. Яна, паводле слоў Папы, заключаецца таксама ў гатоўнасці святара пакінуць родную дыяцэзію і ісці ў іншую, дзе па-сапраўднаму існуе патрэба ў пастырах.

Святы Айцец заклікаў духавенства і кансэкраваных асобаў быць людзьмі малітвы. Маліцца і рэгулярна хадзіць да споведзі, значыць прыніжацца, лічыць Францішак. Ён заклікаў святароў, законнікаў і законніц вызнаваць свае грахі і правіны і не хаваць ад Бога сваёй нявернасці. Малітва заўсёды пачынаецца з прызнання ўласнай грахоўнасці, дадаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.