2015-11-27 14:42:00

Францішак пачаў візіт ва Уганду


27 лістапада 2015 г. папа Францішак закончыў свой візіт у Кенію. У аэрапорце Найробі адбылася цырымонія развітання Пантыфіка з гэтай краінай, у якой прынялі ўдзел мясцовыя палітычныя лідэры, касцёльныя іерархі і шматлікія вернікі. Правадзіць Святога Айца прыбыў таксама Прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята.

Бортам італьянскай авіякампаніі “Alitalia” Пантыфік накіраваўся ў наступны пункт свайго “афрыканскага” падарожжа – Уганду. Палёт працягваўся грыху больш за гадзіну. За гэты час было пераадолена 503 кіламетры. Самалёт прызямліўся ў найбуйнейшым аэропорце Уганды, у горадзе Энтэбэ, дзе прайшла афіцыйная цырымонія прывітання Папы.

Першым Пантыфікам, які наведаў Уганду з’яўляецца Павел VI. Яго візіт адбываўся з 31 ліпеня па 2 жніўня 1969 г. Св. Ян Павел наведваў гэту краіну ў лютым 1993 г. Ён знаходзіўся тут на працягу шасці дзён, падчас якіх сустрэўся з жыхарамі пяці гарадоў: Энтэбэ, Кампалу, Гулу, Касесе і Сароці.

Папа Францішак прабудзе ва Угандзе да 29 лістапада. Акрамя традыцыйных сустрэч з Прэзідэнтам, палітыкамі і членамі дыпламатычнага корпуса, Святы Айцец дзейсніць візіты ў два санктуарыі, прысвечаныя мясцовым каталіцкім і англіканскім мучанікам, спаткаецца з катэхетамі, моладзю, духавенствам і супрацоўнікамі аднаго з каталіцкіх дабрачынных цэнтраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.