2015-11-23 16:23:00

Пантыфік прыняў Генерал-губернатара Антыгуа і Барбуды


23 лістапада 2015 г. у Ватыкане Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Генерал-губернатара Антыгуа і Барбуды Родні Уільямса. Затым палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. 

Падчас сардэчных размоў, акцэнт быў зроблены на добрых двухбаковых адносінах, умацаваных у апошнія гады праз прызначэнне пасла пры Святым Пасадзе. Увага была звернута таксама на ўклад Каталіцкага Касцёла ў краіне ў абарону чалавечай асобы, а таксама ў сферы адукацыі і дапамогі найбольш патрабуючым. Была выказана надзея на далейшае плённае супрацоўніцтва. 

Бакі разгледзелі таксама некаторыя рэгіянальныя і глабальныя пытанні, з канкрэтнай спасылкай на міграцыйныя працэсы і змены клімату.








All the contents on this site are copyrighted ©.