2015-11-18 10:38:00

Францішак папрасіў падтрымаць кляўзуровыя законы


Святы Айцец заклікаў да падтрымкі кляўзуровых манаскіх супольнасцяў. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 18 лістапада 2015 г. ён нагадаў, што 21 лістапада 2015 г. Касцёл будзе адзначаць літургічны ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі. У Касцёле гэты дзень прысвечаны асобам, якія жывуць за кляўзурай кантэмпляцыйных кляштараў.

“У сувязі з гэтым падзякуем Пану за дар паклікання мужчын і жанчын, якія ў кляштарах і пустэльнях прысвяцілі сваё жыццё Богу. Няхай кляўзуровыя супольнасці выконваюць сваю важную місію, у малітве і дзейсным маўчанні, і не адчуваюць недахопу ў нашай духоўнай і матэрыяльнай блізкасці”, - заклікаў Пантыфік.  








All the contents on this site are copyrighted ©.