2015-11-18 11:46:00

Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі пачаўся ў Рыме


У Рыме 18 лістапада 2015 г. пачаўся Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі, прысвечаны 50-годдзю саборнай Дэкларацыі “Gravissimum educationis” і 25-годдзю Апостальскай канстытуцыі “Ex Corde Ecclesiae”. Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі арганізавала форум як магчымасць для дыялогу і абмеркавання адукацыйных задач, якія стаяць перад сучасным грамадствам.

На чатырохдзённы Кангрэс запрошана больш за 2000 гасцей, уключаючы рэктараў і прафесараў каталіцкіх універсітэтаў, кіраўнікоў каталіцкіх школ. Падчас яго будуць прадстаўлены вынікі глабальнага апытання, якое пачалося ў красавіку 2014 г. і праходзіла ў больш чым 80 краінах. 

На форуме абмяркуюць некалькі тэм: разнастайнасць студэнта, падрыхтоўка настаўнікаў, плюралізм адукацыйных устаноў для інтэгральнага выхавання асобы ў грамадстве ўсё больш і больш культурным і шматканфесійным.

У 2012 г. у каталіцкіх школах і ўніверсітэтах па ўсім свеце навучаліся амаль 58 млн. асоб, што склала з 1971 г. сярэдні ўзрост у 86%. Прычым у Афрыцы за апошнія 40 гадоў колькасць наведвальнікаў каталіцкіх навучальных устаноў узрасла аж у 47 разоў, а ў Акіяніі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы – больш чым у 7 разоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.