2015-11-18 10:25:00

Пантыфік: дабро дзяцей стаіць вышэй за ўсё іншае


Папа Францішак звярнуўся 18 лістапада 2015 г. з заклікам у сувязі з набліжэннем Сусветнага дня дзіцяці. Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, ён падкрэсліў, што абарона дзяцей, іх ахова ад розных форм эксплуатацыі і кепскіх адносін з’яўляецца абавязкам. Дабро дзіцяці з’яўляецца самым важным крытэрыем. “Заклікаю міжнародную супольнасць уважліва сачыць за станам жыцця непаўналетніх, асабліва там, дзе яны падвяргаюцца рэкрутызацыі ва ўзброенныя групы, а таксама дапамагаць сем’ям у гарантаванні кожнаму дзіцяці права на адукацыю”, - сказаў Папа.

Сусветны дзень дзіцяці адзначаецца штогадова 20 лістапада. Ён быў устаноўлены па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН у 1954 г. У гэты дзень у 1959 г. была прынята Дэкларацыя правоў дзіцяці, а ў 1989 г. – Канвенцыя правоў дзіцяці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.