2015-11-17 13:12:00

Папскі пасланнік перадаў фінансавую дапамогу сірыйцам


Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, які знаходзіўся ў мінулыя выхадныя ў сталіцы Сірыі, перадаў ад імя Святога Айца мясцоваму Касцёлу 6 тыс. асобнікаў Евангелля паводле св. Лукі па-арабску і 110 тыс. еўра для бежанцаў, каб дапамагчы ім перажыць зіму. Аб гэтым паведаміў сам старшыня Папскай рады па справах сям’і ў каментары для італьянскай сеткі каталіцкіх радыёстанцый.

Арцыбіскуп Палья адзначыў, што яго місія з’яўляецца плёнам нядаўняй Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, а фінансавая дапамога будзе прызначана для найбольш патрабуючых. Рашэнне, каго падтрымаць у першую чаргу, прымуць мясцовыя біскупы. Гаворка ідзе пра дапамогу сем’ям у ацяпленні дамоў падчас суровай зімы. Ён дадаў, што нават мусульмане перакананыя, што менавіта Святы Айцец можа паспрыяць, каб на іх Радзіму вярнуўся мір.








All the contents on this site are copyrighted ©.