2015-11-16 15:11:00

У Ватыкане абвешчаны лаўрэаты “Прэміі Ратцынгера”


Ліванец Набіль эль-Хуры і бразільскі езуіт Марыё дэ Франса Міранда сталі лаўрэатамі сёлетняй “Прэміі Ратцынгера”. Аб гэтым паведамілі 16 лістапада 2015 г. у Ватыкане. Прэмія будзе ўручана праз некалькі дзён – 21 лістапада.

Прадстаўляючы пераможцаў, сакратар Кангрэгацыі Веравучэння, арцыбіскуп Луіс-Франсіска Ферэр адзначыў, што важнай часткай працы прафесара эль-Хуры з’яўляецца пераклад твораў Ёзэфа Ратцынгера-Бэнэдыкта XVI на арабскую мову. У той жа час, ён падкрэсліў вялікія дасягненні кс. Марыё дэ Франса Міранда: ён напісаў 14 кніг і больш за сто артыкулаў, на працягу дзесяці гадоў быў членам Міжнароднай тэалагічнай камісіі, у перыяд, калі на чале Кангрэгацыі Веравучэння стаяў кардынал Ратцынгер.

Лаўрэаты атрымаюць ад Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера-Бэнэдыкта XVI 50 тыс. еўра. Прэмія ўручаецца з 2011 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.