2015-11-15 13:12:00

Святы Пасад заклікаў вырашыць пытанне статусу Іерусаліма


Іерусалім з’яўляецца духоўнай спадчынай трох монатэістычных рэлігій: юдаізму, хрысціянства і ісламу, нагадаў пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку, арцыбіскуп Бернардзіта Ауса.

Святы Пасад зноў паўтарае свой заклік да рашэння пытання статусу Іерусаліма, сказаў ватыканскі дыпламат. Ён падкрэсліў неабходнасць павагі да рэлігійнай свабоды ўсіх жыхароў Святога Горада і гарантавання, што кожны пілігрым, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці, будзе мець бясплатны доступ да святых месцаў.

Справа Іерусаліма была адной з тэм, якую арцыбіскуп падняў у рамках 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН на пасяджэнні агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый для дапамогі палестынскім уцекачам на Блізкім Усходзе.
 
Папскі дыпламат заклікаў да большай дапамогі Лівану і Іарданіі, якія ў апошні час прынялі далейшыя мільёны бежанцаў. “Міратворчыя ініцыятывы павінны заняць месца бессэнсоўнага насілля і вайны, а гуманітарная дапамога для бежанцаў павінна замяніць зброю, якая прыходзіць у рэгіён з усяго свету”, - сказаў арцыбіскуп Ауса.








All the contents on this site are copyrighted ©.