2015-11-13 13:15:00

Сірыю наведае прадстаўнік Папы


Старшыня Папскай рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца Палья 14-15 лістапада 2015 г. здзейсніць візіт у Сірыю. На гэтыя дні заплаваны сустрэчы з Патрыярхам Мелькіцка-Каталіцкай Царквы Грыгорыем III і прысутнымі ў Дамаску біскупамі, а таксама з сірыйскімі хрысціянскімі сем’ямі.

Падчас нядзельнай св. Імшы ў мясцовай катэдры арцыбіскуп Палья перадасць вернікам арабскую версію Евангелля св. Лукі, а таксама грошы, сабраныя падчас сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. Сродкі будуць накіраваны на аплату атаплення для жыхароў краіны. Як сказаў сам старшыня Папскай рады, усё гэта “патрэбна, каб перажыць зіму, як прыродную, так палітычную і чалавечую, якія выклікаюць значна большую заклапочанасць”. Ён падкрэсліў складаныя ўмовы жыцця сірыйскіх сем’яў, якія пакутуюць ад ваеннага канфлікту. Падчас візіту ватыканскі іерарх плануе наведаць таксама асобныя мясцовыя шпіталі і цэнтры дапамогі.








All the contents on this site are copyrighted ©.