2015-11-13 11:48:00

Пантыфік прывітаў выпуснікоў езуіцкіх школ


Папа Францішак скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў XVI Лацінамерыканскага кангрэсу асацыяцыі выпускнікоў езуіцкіх школ, які праходзіць 11-13 лістапада 2015 г. у Эквадоры. Святы Айцец падзяліўся, што калі сустракае былых вучняў школ Таварыства Езуса, часта пытаецца: ці застаўся ў іх своеасаблівы “вірус”, уласцівы гэтым навучальным установам?

Хто вучыўся ў езуітаў, застаецца ў прасторы паміж небам і зямлёй, паміж небам і самім сабой, перакананы Папа. Такі чалавек, на яго думку, “не можа, як страус, хаваць галаву перад зямной рэальнасцю. Не можа ствараць для сябе ізаляванага свету, з рэлігійнасцю “лайт” перад абліччам Божай рэчаіснасці. Не можа прадаваць свайго сумлення гэтаму веку”. Менавіта таму, паводле Святога Айца, чалавек, які прайшоў праз асаблівую езуіцкую школьную фармацыю павінен задаваць сабе пытанні: як сябе паводжу сябе перад Богам, светам і духам марнасці, які мне заўсёды прапаноўваецца? 

Адказаўшы на іх, былы вучань езуіцкай школы можа зразумець, да якой ступені прыняў фармацыю, якую дала яму Таварыства Езуса і наколькі  “схаваў яе ў шафе”, падкрэсліў папа Францішак. У выпадку занядбання атрыманага дару неабходна яго “выцягнуць”, пажадаў Святы Айцец і дадаў, што гэта найлепшая парада, якую ён, як святар, біскуп і іезуіт можа даць удзельнікам кангрэсу.








All the contents on this site are copyrighted ©.