Ватыканская жандармерыя вядзе расследаванне адносна двух італьянскіх журналістаў Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, якія падазраюцца ў саўдзеле ў распаўсюдзе інфармацыі і дакументаў канфідэнцыйнага характару, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён заявіў таксама, што следчыя вядуць расследаванне таксама і адносна іншых асоб, якія маглі супрацоўнічаць у атрыманні ватыканскіх канфідэнцыйных дакументаў.
All the contents on this site are copyrighted ©. |