2015-11-08 13:21:00

Папа прывітаў дамініканцаў з нагоды 800-годдзя ордэна


Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” папа Францішак прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра членаў ордэна дамініканцаў, якія пачалі святкаванне 800-годдзя заснавання сваёй манаскай супольнасці. 

Пантыфік таксама звярнуўся да італьянскіх фермераў, якія святкуюць Дзень падзякі. Ён падкрэсліў, што зямля з’яўляецца супольным дабром, а яе плёны прызначаны ўсім. Папа заахвоціў апрацоўваць зямлю, баронячы яе ўрадлівасць, каб яна магла накарміць не толькі сучасныя, але і будучыя пакаленні.

Францішак нагадаў таксама, што 9 лістапада 2015 г. у Фларэнцыі пачнецца V Нацыянальны Касцёльны кангрэс, у якім прымуць удзел біскупы ўсіх італьянскіх дыяцэзій. Ён заўважыў, што сустрэнецца з удзельнікамі гэтага форума 10 лістапада, здзейсніўшы візіт у Фларэнцыю і Прата.








All the contents on this site are copyrighted ©.