2015-11-08 12:38:00

Пантыфік: крадзеж канфідэнцыйных дакументаў – злачынства


Папа Францішак пракаментаў сітуацыю з выкраданнем і публікацыяй канфідэнцыйных дакументаў Апостальскай Сталіцы. Звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 8 лістапада 2015 г., Святы Айцец, сказаў, што ведае аб занепакоенасці гэтым фактам з боку многіх людзей. “Таму я б хацеў, перш за ўсё сказаць вам, што крадзеж гэтых дакументаў, гэта злачынства. Гэта ганебны акт, які не аказвае дапамогі. Я сам папрасіў правесці даследванне, і аб гэтых дакументах, я і маі супрацоўнікі, ужо добра ведалі і яны ўжо пачалі прыносіць добрыя плёны, якія бачныя”, - адзначыў Папа.

Францішак падкрэсліў, што гэты “гэты сумны факт” не прымусіць яго адмовіцца ад “здзейснення рэформы”, якую ён праводзіць разам са сваімі супрацоўнікамі і пры падтрымцы ўсіх вернікаў. “Так, пры падтрымцы ўсяго Касцёла, бо Касцёл абнаўляецца праз малітву і штодзённую святасць кожнага ахрышчанага. Таму дзякую вам і прашу працягваць маліцца за Папу і Касцёл, не дазваляючы занепакоіць сябе, але ідучы наперад з даверам і надзеяй”,- пажадаў Святы Айцец. 








All the contents on this site are copyrighted ©.