2015-11-07 13:52:00

Францішак прыняў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру


7 лістапада 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2015 года – лідэраў “Квартэту нацыянальнага дыялогу ў Тунісе”. Прадстаўлялі аб’яднанне Мухамед Фадхель Махфуд і Абдэсатар Бен Муса – кіраўнікі Нацыяльнага ордэру адвакатаў Туніса і Туніскай лігі ў абарону правоў чалавека, а таксама прадстаўнікі Туніскай канфедэрацыі прамысловасці, гандлю і рамёслаў і Усеагульнага туніскага саюзу працы.

Сустрэча Святога Айца з нобелеўскімі лаўрэатамі працягвалася каля 15 хвілін. Пантыфік назваў сваіх гасцей “будаўнікамі міру”, якія здзейснілі сваю справу “рукамі і сэрцам” і падараваў ім памятныя медалі і асобнікі сваёй энцыклікі “Laudato si’”. Госці Святога Айца, падзякавалі яму за аўдыенцыю і адзначалі важнасць яго дзейнасці на карысць міру ва ўсім свеце. 

“Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе” атрымаў Нобелеўскую прэмію міра  “за рашучы ўклад у пабудову плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе пасля "язмінавай” рэвалюцыі 2011 г.".








All the contents on this site are copyrighted ©.