2015-11-06 14:30:00

Папа звярнуўся да ўдзельнікаў дэмаграфічнага форуму


Папа Францішак даслаў сардэчнае прывітанне грамадзянскім і рэлігійным уладам, якія сабраліся на Будапешцкім дэмаграфічным форуме, што праходзіць у сталіцы Венгрыі 5-7 лістапада 2015 г. Гэта мерапрыемства адлюстроўвае істотную ролю сям’і ва ўмацаванні справядлівага і здаровага грамадства, адзначаецца ў лісце за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Пантыфік запэўніў удзельнікаў у сваёй малітоўнай салідарнасці і заклікаў іх “задумацца аб канкрэтных шляхах падтрымкі сямейнага жыцця”, асабліва перад абліччам многіх праблем, якія стаяць асабліва перад маладымі сем’ямі.

Будапешцкі дэмаграфічны форум арганізаваны ўрадам Венгрыі з мэтай абмеркавання праблем сям’і і пошуку шляхоў іх вырашэння. Гаворка на ім ідзе пра стварэнне сям’і, ліквідацыю пракрэацыйных бар’ераў, прымірэнне ў сям’і, гарманічнае суіснаванне прыватнага і працоўнага жыцця, развіццё інстытутаў, якія падтрымліваюць сям’ю, пашырэнне ўзаемаабмену паміж пакаленнямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.