2015-11-05 12:19:00

Пантыфіка засмуціла ўцечка канфідэнцыйных дакументаў


“Ідзём наперад, спакойна і цвёрда”, - так адрэагаваў Святы Айцец на навіны аб уцечцы канфідэнцыйных дакументаў з Ватыкана. Яго словы цытуе субстытут у Дзяржаўным сакратарыяце, арцыбіскуп Анджэла Бэчу.

Арышт вінаватых у перадачы канфідэнцыйных матэрыялаў і сённяшняя прэм’ера кніг на аснове ватыканскіх дакументаў выклікала зразумелы ажыятаж. Таму справу пракаментавалі і высокапастаўленыя іерархіі. Усе згодныя з тым, што, хоць гэтыя падзеі засмучаюць Папу, нішто не можа змяніць яго намераў.

Старшыяня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў лічыць, што не можна паддацца жаданню асоб, якія ўчынілі гэты скандал і які імкнуцца зрабіць уражанне, што ў Ватыкане адбываюцца дрэнныя рэчы. Аднак, трэба спытаць, сказаў кардынал Франчэска Кокапальмерыа, хто стаіць за гэтай справай за межамі Ватыкана. Ён нагадаў, што папская энцыкліка “Laudato si’”  закранула сур’ёзныя інтарэсы. З іншага боку, іерарх ясна паказаў таксама на тых, хто не падзяляе папскага погляду на душпастырства. “Яго выступленні і пастырская інтуіцыя, згодныя з дактрынальнай традыцыяй Касцёла, набіраюць усё большай і большай важнасці, а ў некаторых, верагодна, гэта выклікае занепакоенасць”, - лічыць кардынал Кокапальмерыа.

Пра добра спланаваную аперацыю, якая стаіць за ўцечкай канфідэнцыйных дакументаў, сказаў таксама біскуп Марчэла Сэмерара, сакратар Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі. На яго думку, гэта наўмыснае дзеянне, мэтай якога з’яўляецца блакаванне папскіх рэформ. Ён рашуча дадаў, што нішто не можа спыніць Францішка на абраным шляху.








All the contents on this site are copyrighted ©.