2015-11-05 15:15:00

Ватыкан: раследуецца справа аб фінансавых злачынствах


Бюро прамотара справядлівасці пры Трыбунале Дзяржавы Ватыкан, на падставе справаздачы ватыканскага Бюро фінансавай інфармацыі, у лютым 2015 г. пачало расследванне адносна аперацый набыцця і продажу каштоўных папер і заключэння здзелак, звязаных з асобай Джанпьетра Націна, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. 7 верасня 2015 г. праз дыпламатычныя каналы Бюро звярнулася да ўладаў Італіі і Швейцарыі з просьбай аб судовым супрацоўніцтве ў гэтай справе.

Гаворка ідзе пра ўладальніка банку “Finnat Euroamerica”, якім былі пераведзены ў Швейцарыю з рахунку Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банку), па меншай меры 2 млн. еўра непасрэдна перад увядзеннем у Ватыкане новых норм па барацьбе з адмываннем грошай.








All the contents on this site are copyrighted ©.