2015-11-03 15:01:00

Пантыфік спачувае ахвярам пажару ў Румыніі


Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з пажарам у адным з клубаў у Бухарэсце, які адбыўся 30 кастрычніка 2015 г. і адабраў жыцці 31 чалавека. Святы Айцец, “абяцаючы сваю духоўную блізкасць сваякам ахвяр, уладам і усёй краіне, давярае міласэрнасці Пана ўсіх загінулых у гэтых драматычных падзеях”, гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Прычынай трагедыі стала незаконнае выкарыстанне піратэхнікі, якое прывяло да ўзгарання даху, запоўненага людзьмі памяшкання начнога клуба. У выніку пажару, акрамя загінулых, раненні атрамалі каля 180 чалавек, многія з якіх працягваюць заставацца ў цяжкім стане.








All the contents on this site are copyrighted ©.