2015-10-31 12:43:00

Святы Айцец сустрэўся з македонскім Прэзідэнтам


31 кастрычніка 2015 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Георге Іванава, Прэзідэнта Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія. Палітык таксама правёў сустрэчу з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

У ходзе перамоў, якія адбыліся ў сяброўскай атмасферы, было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і прагучала спадзяванне на рэалізацыю намаганняў краіны быць часткай аб’яднанай Еўропы, гаворыцца ў афіцыйнай заяве Святога Пасаду.

Падчас сустрэч уздымаліся некаторыя міжнародныя палітычныя пытанні. Яны былі абмеркаваны ў цяперашнім глабальным кантэксце, адзначаным эканамічнымі і сацыяльнымі цяжкасцямі і неабходнасцю агульнай прыхільнасці для дапамогі вялікай колькасці бежанцаў, якія прыбываюць у рэгіён.

Гаворка ішла таксама пра важнасць дыялогу і мірнага суіснавання розных этнічных і рэлігійных груп у Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македонія.








All the contents on this site are copyrighted ©.