2015-10-30 12:13:00

Францішак: Бог прабачае як Айцец, а не як суддзя


Добры святар здольны “расчуліцца” і “увайсці ў жыццё людзей”, адзначыў папа Францішак 30 кастрычніка 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі, прамоўленай на іспанскай мове, Святы Айцец падкрэсліў, што Бог прабачае людзей як Айцец, а не як судовы супрацоўнік.

“Бог мае спачуванне. Ён спачувае кожнаму з нас, спачувае чалавецтву”, - сказаў Пантыфік. У той жа час Папа заўважыў, што Божае спачуванне вельмі канкрэтнае. Ён з бацькоўскім сэрцам пранікаецца праблемамі людзей і іх сітуацыямі. Менавіта па гэтай прычыне Ён паслаў свайго Сына, каб аздаравіць род чалавечы, “перарадзіць” і “абнавіць” яго.

“Езус аздараўляў людзей, аднак, не быў “лекарам”. Ён лячыў людзей, як знак спачування Божага, якое рэалізоўваў нясучы збаўленне. Збаўляў іх як згубленую авечку вяртаюць у статак ці згубленую манету ў кашалёк жанчыны з евангельскай прыпавесці.

Папа заўважыў, што Бог, прабачае як Айцец, а не як суддзя, які чытае прысуд і кажа: “Вызваляю цябе па прычыне недахопу доказаў”. Бог прабачае знутры. Прабачае, бо мае чалавека ў сваім сэрцы. На думку Францішка, падобным чынам павінны паступаць святары: быць чуллівымі і ўваходзіць у жыццё людзей, на падабенства Езуса. Добры святар, гэта той, які бярэ на сябе “ўсе чалавечыя праблемы”, лічыць Святы Айцец

У якасці прыкладу Пантыфік паставіў асобу кардынала Хав’ера Лазана Барагана, былога старшыню Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, які прысутнічаў на Эўхарыстыі з нагоды 60-годдзя свайго святарства. Францішак з удзячнасцю узгадаў аб яго служэнні на карысць Касцёла і хворых.








All the contents on this site are copyrighted ©.