2015-10-30 14:23:00

Павільёны Касцёла на “Expo 2015” наведалі 2 млн. чалавек


Касцёльныя павільёны на Сусветнай выставе “Expo 2015” у Мілане наведала больш за 2 млн. чалавек. 1,8 млн. турыстаў пазнаёміліся з экспазіцыяй Апостальскай Сталіцы і каля 250 тыс. – з экспазіцыяй міланскага аддзялення каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. Форум на тэму “Накарміць планету, энергія для жыцця” закончыцца 31 кастрычніка 2015 г..

“Касцёл пажадаў прысутнічаць на “Expo 2015” з вельмі дакладнай мэтай і пасланнем: прымусіць паразважаць над тэмай, адштурхоўваючыся ад абліччаў людзей, канкрэтных сітуацый, якія патрабуюць эфектыўных, а не рытарычных рашэнняў”, - адзначыў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры і генеральны камісар Святога Пасаду на Сусветнай выставе.

Пурпурат распавёў, што дзякуючы ахвярнасці наведвальнікаў касцёльных павільёнаў былі сабраны каля 150 тыс. еўра. Пры гэтым тут не вялося ніякай камерцыйнай дзейнасці і не прадавалася ежа ці напоі. Наведвальнікі маглі ўзяць на памяць магніт з выявай Святога Айца або асобнік энцыклікі “Laudato si’”, пакінуўшы дабраахвотнае ахвяраванне. Такім чынам былі рэалізаваны каля 1 млн. магнітаў і 10 тыс. асобнікаў папскага дакументу.








All the contents on this site are copyrighted ©.