2015-10-29 10:09:00

Пантыфік благаславіў духавенства і вернікаў Пінскай дыяцэзіі


Папа Францішак скіраваў свае віншаванні з нагоды 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі, якое адзначалася 27-28 кастрычніка 2015 г. Святы Айцец пажадаў, каб “гэта важная падзея ў жыцці Касцёла ўзбудзіла ў верніках і парафіяльных супольнасцях вернае адданне Хрысту і аднавіла духоўныя сілы, каб былі радаснымі і дзейснымі сведкамі надзеі на службе новай евангелізацыі”, паведамляе афіцыйны партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

“Яго Святасць жадае багацця дароў Божага Духа для плённага крочання дарогай дабра і, просячы аб малітоўнай падтрымцы свайго служэння Наступніка св. Пятра, давярае кожнага матчынай апецы Марыі – Маці Касцёла”, - гаворыцца ў віншаванні, скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Пантыфік скіраваў сваё Апостальскае благаслаўленне ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасці і Касцёлу ў Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.