У рамках Юбілею Міласэрнасці, які хутка пачнецца ў Касцёле, папа Францішак устанавіў магчымасць поўнага адпусту для членаў кангрэгацыі Легіянеры Хрыста і апостальскага руху “Regnum Christi”, з нагоды 75-годдзя іх заснавання.
Адпаведны дэкрэт быў выдадзены Апостальскай Пэнітэнцыярыяй у адказ на просьбу генеральнага кіраўніка супольнасцяў “Regnum Christi” і Легіянеры Хрыста айца Эдуарда Раблеса Джыля.
Поўны адпуст можа быць атрыманы імі ва ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, у 2015 г. і ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у 2016 г. пры ўмове калі з пабожнасцю абновяць абяцанні, які іх злучаюць з рухам і Легіёнам і памоляцца у інтэнцыі вернасці сваіх родных краін хрысціянскаму пакліканню, аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця і ў інтэнцыі абароны сям’і.
All the contents on this site are copyrighted ©. |