2015-10-27 13:16:00

Біскупы свету звярнуліся да ААН-аўскіх палітыкаў


За месяц да канферэнцыі па зменах клімату ў Парыжы, каталіцкія патрыярхі, кардыналы і біскупы з усіх кантынентаў 26 кастрычніка 2015 г. апублікавалі зварот да сумленняў удзельнікаў пасяджэння ААН. Яны патрабуюць міжнароднага пагаднення, якое дапамагло б спыніць глабальнае пацяпленне.

Біскупы шырока спасылаюцца на новую энцыкліку папы Францішка ''Laudato si'''. Свае экалагічныя пастулаты яны абагульняюць у дзесяці пунктах і заклікаюць, сярод іншага, рэзка скараціць выкарыстанне выкапнёвага паліва. 

Ад імя Касцёла ў Еўропе заклік быў падпісаны кардыналамі Рэйнхардам Марксам і Пэтэрам Эрдо. Першы з'яўляецца старшынёй Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці, а другі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.