2015-10-26 14:34:00

Кардынал: Сінод прадставіў пазітыўны вобраз сям'і


Мы прадставілі пазітыўны вобраз сям'і, сказаў кардынал Марк Уэле, каментуючы вынікі завершанай 25 кастрычніка 2015 г. у Ватыкане XIV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму сужэнства і сям'і.

''Я задаволены вынікамі Сінода. Думаю, што мы добра папрацавалі. Мы хацелі дадаць мужнасці ўсім сем'ям праз пазітыўны погляд на сужэнства. У той жа час, мы хацелі пачаць новы дыялог з усімі вельмі складанымі сітуацыямі, таксама нерэгулярнымі. Таму, я думаю, што гэта высілак і тэкст, калі ён афіцыйна будзе прадстаўлены Папам, прынясе шмат плёнаў'', - сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.