2015-10-25 15:12:00

На Сінодзе зацвердзілі Канчатковы даклад


Канчатковы даклад  XIV Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў быў зацверджаны ўдзельнікамі ў суботу 24 кастрычніка 2015 г. Так, як гэта было ў выпадку з аналагічным дакументам у канцы мінулагодняга пазачарговага пасяджэння, таксама і на гэты раз галасавалі асобна па кожным з 94 пунктаў. У працэдуры прынялі ўдзел 265 Айцой Сінода. Абавязковая для прыняцця большасць у 2/3 галасоў складала 177.

Большасць супярэчных думак выклікалі пункты 84-86 у трэцім раздзеле. Каментуючы гэта кіраўнік Залы Друку, кс. Фэдэрыка Ламбардзі сказаў: “Гэта пункты, якія датычаць складаных сітуацый, душпастырскага падыходу да параненых сем’яў або тых, якія жывуць у сітуацыях, неўрэгуляваных з кананічнага пункту гледжання або касцёльнай дысцыпліны. Гаворка ідзе пра пары, якія жывуць у партнёрскіх і грамадзянскіх саюзах, пра разведзеных, якія заключылі новы шлюб, і душпастырскі падыход да гэтых сітуацый”. 

Канчатковы даклад складаецца з ўвядзення, трох частак, падзеленых у агульнай складанасці на 12 раздзелаў, і Заключэння, пасля якога змешчана малітва да Святой Сям’і. Італьянскі тэкст Канчатковага дакладу быў апублікаваны на сайце Залы Друку з данымі аб выніках галасавання па кожным пункце.








All the contents on this site are copyrighted ©.