2015-10-24 14:39:00

Святы Айцец выказаў спачуванні сем'ям ахвяр аварыі


Папа скіраваў свае сардэчныя спачуванні ў сувязі з сур'ёзным ДТЗ, якое адбылося 23 кастрычніка 2015 г. на поўдні Францыі, недалёка ад Бардо. Францішак давярае ахвяр Божай міласэрнасці і далучаецца да малітваў і болю іх блізкіх, гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Пантыфік выказаў таксама сваю духоўную блізкасць усім параненым, іх сем'ям і ратавальнікам. Ён скіраваў сваё спецыяльнае благаслаўленне тым, хто пацярпеў у выніку гэтай трагедыі.

На паўднёвым захадзе Францыі на вялікай хуткасці сутыкнуліся пасажырскі аўтобус і грузавік. Абедзве машыны загарэліся. На месцы здарэння загінулі не менш як 42 чалавек – людзі не змаглі выбрацца з палаючага транспартнага сродку. У жывых засталіся не больш за восем чалавек, трое з іх атрымалі цяжкія раненні. Ужо вядома, што большасць загінулых – гэта людзі сталага веку.








All the contents on this site are copyrighted ©.