2015-10-23 10:26:00

Францішак аб’явіў аб стварэнні новай дыкастэрыі


На пачатку агульнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў у другой палове дня 22 кастрычніка 2015 г. папа Францішак абвясціў аб стварэнні новай дыкастэрыі, якая будзе займацца справамі свецкіх вернікаў, сям’і і абароны жыцця. Яна заменіць сабой Папскую раду па справах свецкіх і Папскую раду па справах сям’і. Таксама Папская акадэмія “Pro Vita” будзе злучана з новай дыкастэрыяй.

Таксама Францішак паінфармаваў Сінадальных Айцоў аб стварэнні спецыяльнай камісіі па рэдагаванні дакументу, у якім будуць акрэслены кананічныя кампетэнцыі новай ватыканскай дыкастэрыі. Ён будзе прадстаўлены для абмеркавання на Радзе кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі, якая збярэцца на сваё чарговае пасяджэнне ў Ватыкане 10-12 снежня 2015 г.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.