2015-10-22 15:53:00

У свеце расце колькасць католікаў


Па стане на 31 снежня 2013 г. у свеце налічвалася 1 253 926 000 католікаў, што складае 17,68% ад агульнай колькасці насельніцтва зямнога шара. Самыя апошнія статыстычныя дадзеныя апублікавала каталіцкая агенцтва “Fides” з нагоды Сусветнай місійнай нядзелі, якая адзначалася ў Касцёле 18 кастрычніка.

Колькасць католікаў павялічылася ў агульнай складанасці на больш чым 25 мільёнаў, у асноўным за кошт Амерыкі і Афрыкі. У Азіі і Еўропе лічбы застаюцца практычна нязменнымі. Невялікае зніжэнне было зафіксавана ў Акіяніі.

Колькасць святароў вырасла не так моцна, як колькасць вернікаў, усяго на тысячу і цяпер складае 415 348. У канцы 2013 г. было 55 253 законнікі, на 61 менш, чым годам раней. У Амерыцы, Еўропе і Акіяніі значна зменшылася колькасць членаў жаночых манскіх супольнасцяў, на 10 000. На ўсіх кантынентах, акрамя Афрыкі таксама знізілася колькасць семінарыстаў. Па дадзеных за 2013 г. на свеце было 5 173 біскупы, гэта на 40 больш, чым годам раней.

Па статыстыцы “Fides”, у свеце дзейнічала 73 263 каталіцкія дзіцячыя садкі, якія наведвалі 7 мільёнаў дзяцей, амаль 45 000 сярэдніх школ, дзе навучаліся больш за 19 мільёнаў асоб. У каталіцкіх універсітэтах атрымлівалі вышэйшую адукацыю 2,7 мільёны маладых людзей.

Два гады таму ў свеце дзейнічала 5 034 каталіцкія бальніцы , большасць з якіх у Амерыцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.