2015-10-22 10:37:00

Папа сустрэўся з прадстаўніком Маскоўскага Патрыярха


21 кастрычніка 2015 г. у ватыканскім Доме св. Марты папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам. 

На пачатку сустрэчы Святы Айцец падзякаваў прадстаўніку Рускай Праваслаўнай Царквы за яго выступленне падчас Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і скіраваў найлепшыя пажаданні Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. Падчас размовы былі закрануты тэмы, якія стаяць на павестцы двухбаковых адносін паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Каталіцкім Касцёлам. Гаворка ішла таксама пра сітуацыю хрысціян на Блізкім Усходзе. 

На заканчэнне спаткання бакі абмяняліся памятнымі падарункамі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

У той жа дзень Мітрапаліт Іларыён сустрэўся таксама са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.








All the contents on this site are copyrighted ©.