2015-10-21 12:04:00

Кардынал: Папа стане апошнім мастаком для мазаікі Сінода


“Разнастайнасць і нават розніца меркаванняў не ўдараюць у калегіяльнасць і дактрыну”, - сказаў удзельнік Сінода Біскупаў, кардынал Фернанда Філоні. Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў падкрэсліў, што на асамблеі значная частка ўвагі прысвячаецца выключным сітуацыям.

Сінод Біскупаў увайшоў у завяршальную фазу. Заканчваюцца сустрэчы ў “малых групах”, прысвечаныя дыскусіі на тэму працоўнага дакументу. З’яўляюцца ўсе больш і больш канкрэтныя прапановы, якія, перш чым іх прымуць, будуць пастаўлены на галасаванне Айцоў Сінода.

“Я б сказаў, што гэта стварэнне адной вялікай мазаікі, у якую кожны ўносіць нейкі свой элемент. Папа будзе апошнім мастаком, які гэтай выяве, што фарміруецца з Сінода, надаць канчатковую форму”, - заўважыў кардынал Філоні. Ён заклікаў памятаць, што “у гісторыі Касцёла заўсёды існавалі розныя погляды, здараліся нават спрэчкі паміж апосталамі ў абароне веры”, і гэта заўсёды ўзбагачала.

Іерарх заўважыў, што існуюць некаторыя сітуацыі, якія павінны быць ацэнены асобна. Напрыклад, калі адзін з сужонкаў церпіць несправядліва. І тут не трэба казаць аб нейкай норме, але менавіта аб надзвычайных сітуацыях, да якіх Касцёл заўсёды падыходзіў асаблівым чынам, у тым ліку і з пункту гледжання маральнага вучэння, сказаў прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.