2015-10-18 09:55:00

Папа пазнаёміўся з новымі выданнямі Касцёла ў Беларусі


Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пазнаёміў папу Францішка з некаторымі новымі выданнямі Касцёла ў Беларусі. Падчас Сінода Біскупаў на тэму сям’і, у якім іерарх прымае ўдзел, ён прадставіў Святому Айцу асобнік яго энцыклікі “Laudato si’” на беларускай мове, літургічную кнігу “Пасвячэнне біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў”, а таксама ліст да Пантыфіка з нагоды Другога пленарнага пасяджэння Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі са словамі еднасці з Апостальскай Сталіцай і надзеяй на візіт Папы ў Беларусь.

Святы Айцец, у сваю чаргу, выказаў разасць з таго, што Касцёл у Беларусі хутка перакладае і выдае актуальныя касцёльныя і папскія дакументы, паведамляе афіцыйны партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.