2015-10-18 13:34:00

Папа заклікаў да міру ў Святой Зямлі


Папа Францішак скіраваў заклік да міру ў Святой Зямлі. Перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 18 кастрычніка 2015 г. Пантыфік прызнаўся, што з вялікім хваляваннем назірае за сутыкненнямі і насіллем, якія ахапілі рэгіён. “У гэты момант патрэбна вялікая адвага і сіла духа, каб адмовіцца ад нянавісці і помсты і ўчыніць жэсты міру. Таму молімся, каб Бог умацаваў ва ўсіх, кіраўніках і грамадзянах, адвагу для супрацьстаяння насіллю і канкрэтных крокаў для зняцяя напружанасці. У актуальным блізкаўсходнім кантэксце як ніколі важна, каб наступіў мір у Святой Зямлі: аб гэтым нас просіць Бог і дабро чалавецтва”, - сказаў Папа.

Затым Францішак прывітаў афіцыйныя дэлегацыі з Італіі, Іспаніі і Францыі, які прыбылі на кананізацыю кс. Вінчэнца Гросі, сястры Марыі ад Беззаганага Зачацця і сужонкаў Луі і Зэлі Мартэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.