2015-10-16 14:21:00

Францішак заклікаў сцерагчыся “фарысейскага віруса”


“Сцеражыцеся закваскі крывадушнасці фарысейскай”, - гэта цытата з Евангелля св. Лукі (Лк 12, 1-7) стала лейтматывам гаміліі Святога Айца 16 кастрычніка 2015 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты. Папа адзначыў, што гэта закваска – “маленькая рэч”, але Езус кажа пра яе, як быццам гэта “вірус”. Ён прамаўляе як лекар, які звяртаецца “да сваіх супрацоўнікаў”, каб улічвалі існаванне рызыкі “заражэння”.

“Крывадушнасць з’яўляецца ладам жыцця, дзейнасці, размовы, які адзначаецца невыразнасцю; можа ўсміхаецца, а можа кажа сур’ёзна... Гэта ні свет, ні цемра. Рухаецца такім чынам, што нікому не пагражае, як змяя, але мае зачараванне святлаценю”, - папярэдзіў Папа. Ён падкрэсліў, што гэта зачараванне не-прадстаўлення рэчаў ясна і выразна, гэта зачараванне хлусні і ілюзіі. Утойванне “не дапаможа”, нават калі “фарысейская закваска” прыводзіла і прыводзіць людзей да зачаравання больш цемрай, чым святлом, папярэдзіў Францішак.

Пантыфік адзначыў, што ёсць толькі адзін спосаб пазбегнуць такога роду “віруса” – гэта шлях, паказаны Хрыстом – малітва. Ён заклікаў да малітвы – частай і настойлівай.








All the contents on this site are copyrighted ©.