2015-10-14 11:16:00

Францішак папрасіў прабачэння ў вернікаў


Святы Айцец Францішак 14 кастрычніка 2015 г. нечакана пачаў агульную аўдыенцыю ў Ватыкане. Ён спаслаўся на ўрывак Святога Пісання (Мц 18,7-8.10.), які традыцыйна чытаецца на пачатку кожнай з такіх сустрэч, і папрасіў у вернікаў прабачэння за скандалы апошняга часу, звязаныя з ватыканскімі супрацоўнікамі.

“Сёння слова Езуса моцнае, ці не так? “Гора свету праз спакусы” (Мц 18,7). Езус з’яўляецца рэалістам і кажа: “Бо спакусы павінны прыйсці; але гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць спакуса!”. Перш, чым я пачну катэхезу, я хацеў бы ад імя Касцёла папрасіць у вас прабачэння за скандалы, якія ў апошні час мелі месца як ў Рыме, так і ў Ватыкане. Я прашу вас аб прабачэнні”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.