Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ўнёс яснасць у пытанне аб лёсе выніковага дакумента Сінода Біскупаў аб сям’і. Каментуючы меркаванні аб тым, што дакумент можа быць не апублікаваны пасля заканчэння асамблеі, прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў, што гэта пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі папы Францішка.
У канцы Сінода выніковы дакумент будзе перададзены Пантыфіку. Менавіта ён павінен вырашыць, публікаваць яго неадкладна, ці праз некалькі дзён або ўвогуле не публікаваць, а выкарыстаць для сваёй паслясінадальнай адгартацыі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |