2015-10-10 15:12:00

На Сінодзе казалі пра сямейную духоўнасць


Удзельнікі сінадальнай асамблеі, якая праходзіць у Ватыкане, закончылі абмеркаванне другой часткі працоўнага дакумента “Instrumentum laboris”. На працягу апошніх двух дзён адносна яе прагучалі 75 выступленняў, пераважна іерархаў з Еўропы. 10 кастрычніка 2015 г. яны пачалі абмяркаванне трэццяй часткі дакумента. Сваімі думкамі адносна яе ўжо падзяліліся 12 удзельнікаў асамблеі. Папярэднічала дыскусіі сведчанне сужэнскай пары з Індыі, у якой жонка з’яўляецца каталічкай, а муж – індуістам.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што вялікая колькасць выступоўцаў казала аб “сямейнай духоўнасці” і жыцці верай у штодзённым сямейным жыцці. Падкрэслівалася важнае значэнне малітвы, Божага слова, Эўхарыстыі і споведзі. Гаварылася аб пакліканні да сужэнства і сямейнага жыцця, якое не з’яўляецца ніжэйшым за пакліканне да святарства ці манаскага жыцця, але аднолькава годным і важным у вачах Бога. 








All the contents on this site are copyrighted ©.