2015-10-04 10:51:00

Францішак узначаліў шматтысячную малітву за Сінод


На плошчы св. Пятра 3 кастрычніка 2015 г. прайшло малітоўнае чуванне ў інтэнцыі Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які пачаўся ў Ватыкане. У ім прыняў удзел Папа. Ён выказаў надзею, што асамблея не столькі будзе казаць пра сям’ю, колькі апынецца ў школе сям’і. Чуванне арганізавала італьянская біскупская канферэнцыя, з удзелам тысяч вернікаў.

Францішак заклікаў вернікаў да малітвы, каб Сінод быў у стане “вярнуць поўнаму вобразу чалавека досвед сужэнства і сям’і; каб прызнаў, ацаніў і прапанаваў тое, што ў ім прыгожае, добрае і святое; каб надаў увагу сітуацыям далікатнасці, якія ставяць сям’ю перад тварам выпрабаванняў: беднасці, войнаў, хвароб, смерці блізкіх, параненых і хаатычных адносін, з якіх нараджаюцца цяжкасці, траўм і няўдач;  каб нагадаў гэтым сем’ям і ўсім іншым сем’ям, што Евангелле – гэта па-ранейшаму “Добрая навіна”, з якой трэба пачынаць”, сказаў Папа.

Ён адзначыў, што ў “Галілеі язычнікаў” нашага часу “мы знаходзім сэнс Касцёла, які з’яўляецца маці, здольнай нараджаць да жыцця і пільнай, каб пастаянна даваць жыццё, каб суправаджаць з прысвячэннем, пяшчотай і маральнай сілай. Таму што, калі мы не зможам сумясціць спачуванне са справядлівасцю, то станем бескарысна суворымі і глыбока несправядлівымі”.

Пантыфік бачыць Касцёл “адкрытым домам, далёкім ад знешняй велічы, гасцінным у простым стылі сваіх членаў, і, такім чынам, даступны для надзеі спакою, якая ёсць у кожным чалавеку, у тым ліку і людзей, дасведчаных жыццём, якія маюць сэрца параненае і напоўненае пакутамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.