2015-10-01 13:33:00

Францішак: настальгія па Богу рухае нас наперад


У Богу мы знаходзім нашу ідэнтычнасць, падкрэсліў Папа 1 кастрычніка 2015 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Спасылаючыся на сённяшняе першае чытанне (Нм 8, 1–4а. 5-6. 7b–12), ён адзначыў, што ў хрысціяніна ніколі не павінна згаснуць настальгія па Богу, таму што ў адваротным выпадку яго сэрца не будзе адчуваць радасці. Святы Айцец нагадаў, што фрагмент чытання з кнігі Нээміі распавядае аб абраным народзе, які вяртаецца з вавілонскага палону ў Ерузалем. Далёка ад Радзімы ён успомніў аб сваёй ідэнтычнасці. 

Францішак спытаў, як можна знайсці сваю сапраўдную ідэнтычнасць? “Калі ты страціў тое, што было тваім, твой дом, тое, што было тваёй уласнасцю, прыходзіць настальгія, якая прывядзе цябе назад у твой дом”, - растлумачыў Папа і дадаў: “Сэрца, якое не зведала настальгіі, ніколі не зведае і радасці”. Ён заклікаў кожнага спытаць сябе пра яго настальгію па Богу, ці існуе яна і ці абуджае жаданне кожны дзень ісці наперад?








All the contents on this site are copyrighted ©.