2015-09-30 10:09:00

Святы Пасад у ААН пра перспектывы ўстойлівага развіцця


Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі прадставіў ватыканскую пазіцыю па Парадку дзеянняў у галіне ўстойлівага развіцця да 2030 г. Гэта тама абмяркоўваецца ў бягучыя дні на саміце ААН у Нью-Ёрку. У сваім выступленні арцыбіскуп Пол Галахер неаднаразова звяртаўся да прамовы папы Францішка, з якой той звярнуўся да Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 25 верасня 2015 г.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што Парадак дзеянняў павінен быць заснаваны на правільным разуменні святасці чалавечага жыцця і святасці стварэння. Хоць адной з асноўных мэт Парадку з’яўляецца выкараненне беднасці і абарона навакольнага асяроддзя, галоўным бенефіцыярам запланаваных мерапрыемстваў павінна быць сям’я. Салідарнасць і супрацоўніцтва з беднымі краінамі, а таксама барацьба з карупцыяй з’яўляюцца асноўнай перадумовай для поспеху ўсяго праекта.

Вялікай памылкай было б, паводле арцыбіскупа Галахера, стварэнне дэкларатыўнага дакументу з доўгім спісам вялікіх прапаноў, якія ніколі не будуць уведзены ў практыку.








All the contents on this site are copyrighted ©.