Сцены, узведзеныя, каб стрымаць мігрантаў, раней ці пазней падуць, сказаў папа Францішак у размове з журналістамі падчас свайго пералёту з Філадэльфіі ў Рым. Адказваючы на пытанне аб міграцыйным крызісе, Святы Айцец падзяліўся меркаваннем, што афрыканскі кантынент быў выкарыстаны багатымі краінамі. Напачатку адсюль бралі рабоў, затым прыродныя рэсурсы, цяпер тут вядуцца войны за якім стаяць эканамічныя інтарэсы. Замест таго, каб выкарыстоўваць гэтыя тэрыторыі Папа заклікаў інвеставаць у іх, каб мясцовыя жыхары мелі працу.
Францішак падкрэсліў, што ўзвядзенне некаторымі еўрапейскімі краінамі сцяны ад мігрантаў не з’яўляецца вырашэннем існуючай сітуацыі. Неабходна быць разважлівымі, каб знайсці яго. Выхад трэба шукаць ў дыялогу паміж краінамі – у будаванні не сценаў, а мастоў, сказаў Папа.
Сексуальныя злоўжыванні адносна непаўналетных з боку духавенства Святы Айцец параўнаў з блюзнерствам. Ён падкрэсліў, што падобныя выпадкі здараюцца “паўсюль: у сям’і, па суседству, у школе, у спартыўных залах” , але калі іх дакускае святар, гэта “асабліва важна”, паколькі яго пакліканне заключаецца ў тым, каб весці дзіця да Бога, да эмацыйнай сталасці, да дабра. Падобныя злоўжыванні супярэчаць святарскаму пакліканню, падкрэсліў Пантыфік.
All the contents on this site are copyrighted ©. |