2015-09-25 13:57:00

Святы Айцец наведаў вашынгтонскіх семінарыстаў


На зваротным шляху з Нацыянальнага санктуарыя Беззаганнага Зачацця ў Апостальскую нунцыятуру ў Вашынгтоне 23 верасня 2015 г. Францішак спыніўся ненадоўга ў духоўнай семінарыі мясцовай архідыяцэзіі. Яна размешчана недалёка ад санктуарыя, і носіць імя св. Яна Паўла II. Навучальная ўстанова была створана ўсяго чатыры гады таму. У цяперашні час тут  праходзяць адукацыю 47 семінарысты. У семінарыйнай капліцы знаходзяцца рэліквіі святога Папы, у тым ліку частка сутаны, якую ён меў на сабе падчас замаху 13 мая 1981 г.

Семінарысты чакалі Францішка перад уваходам у будынак. Пантыфік адкрыў там спецыяльную памятную дошку і пакінуў запіс у кнізе наведвальнікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.