2015-09-24 12:30:00

Пантыфік прыватна сустрэўся з Баракам Абамам


Падчас візіту Святога Айца ў Белы дом у Вашынгтоне 23 верасня 2015 г.,  адбылася яго прыватная сустрэча з Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Размова працягвалася каля 40 хвілін. Падчас яе абмяркоўваліся адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Кубай і праблема эмбарга, пытанні бежанцаў і сітуацыя на Блізкім Усходзе. Аб гэтым распавёў журналістам кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 

Прадстаўнік Святога Пасаду звярнуў увагу на тое, што афіцыйная цырымонія прывітання Пантыфіка ля Белага дому была ўрачыстай і “надзвычай святочай”. Пасля яе Францішак праехаў папамабілем, вітаючы запрошаных на цырымонію асоб.








All the contents on this site are copyrighted ©.