2015-09-22 12:07:00

Францішак даверыў кубінцаў Маці Божай Міласэрнасці


21 верасня 2015 г. увечары Святы Айцец прыбыў у Сант’яга-дэ-Куба. З аэрапорта ён адправіўся ў семінарыю св. Васіля Вялікага, якая стала яго рэзідэнцыяй. Там Пантыфік сустрэўся з кубінскімі біскупамі, а затым маліўся з імі ў суседнім санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці дэль-Кобрэ.

“Маці прымірэння! Збяры свой народ, раскіданы па ўсім свеце. Учыні кубінскі народ домам братоў і сясцёр, каб ён шырока адкрыў свае розум, сэрца і жыццё для Хрыста, адзінага Збаўцы і Адкупіцеля”, - маліўся Францішак. Асаблівае месца ў яго малітве занялі моладзь і хворыя: “Застанься з намі, Пане! (...) Застанься з нашымі дзецьмі і моладдзю. У іх – надзея і багацце нашай краіны. Застанься з тымі, хто пакутуе; падтрымай іх і абарані”, - заклікаў Франішак. “Застанься з намі, Пане, калі ўзнікаюць сумневы, стомленасць або цяжкасці; асвяці наш розум Тваім Словам, кармі нас Хлебам жыцця, які мы Табе ахвяруем у кожнай Эўхарыстыі; дапамажы нам адчуць радасць веры ў Цябе”, - завяршыў сваю малітву Пантыфік.

Санктуарый Маці Божай Міласэрнасці дэль-Кобрэ з’яўляецца самым вядомым месцам пілігрымак на Кубе. Бэнэдыкт XVI абвясціў Марыю з дэль-Кобрэ апякункай Востраву. Аб Маці Міласэрнасці ў Сант’яга пісаў у рамане “Стары і мора” Эрнэст Хэмінгуэй, якія пражываў на Кубе. У падарунак санктуарыю ён аддаў свой медаль літаратурнай Нобелеўскай прэміі.








All the contents on this site are copyrighted ©.