2015-09-22 14:13:00

Медыя ЗША станоўча аб Пантыфіку і яго візіце


Візіт Францішка ў ЗША з’яўляецца беспрэцэдэнтнай падзея, сказала Дэлія Галахер, журналістка “CNN International” у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Яна паведаміла аб падрыхтоўцы амерыканскіх СМІ да папскай пілігрымкі і ўплыве вучэння Пантыфіка на бягучую палітыку.

Журналістка звярнула ўвагу на велізарны інтарэс медыя да падарожжа Папы па Злучаных Штатах, якое пачынаецца 22 верасня 2015 г. Галоўныя тэлевізійныя сеткі і нацыянальныя газеты, а таксама мясцовыя СМІ надалі шмат месца лацінаамерыканскаму Пантыфіку і яго словам. Галахер адзначыла, што тэлеканал “CNN International” не мае рэлігійнага профілю, таксама многія журналісты не з’яўляюцца католікамі, але тут вельмі пазітыўна ўспрымаюць асобу Францішка і прысвячаюць шмат часу, каб поўна і шырока распавесці пра яго пілігрыміку. Яна згадала адноўлены 24-гадзінны канал навін, цалкам прысвечаны візіту Папы, і шматлікія аплеты для смартфонаў, створаныя спецыяльна да гэтай падзеі. Напрыклад “Жарт з Папам”, з дапамогай якога можна даведацца аб поўным радасці і гумару вучэнні Францішка, але і сабраць сродкі для дабрачынных праектаў у Эфіопіі, Кеніі і Аргентыне.

Журналістка адзначыла, што думкі Святога Айца пра міграцыю, капіталізм і змены клімату будуць сутыкацца з меркаваннямі палітыкаў, якія пазней выкарыстаюць яго словы ў выбарчай кампаніі перад прэзідэнцкімі выбарамі, запланаванымі у Злучаных Штатах на восеннь 2016 г. У краіне ёсць шмат палітыкаў, не згодных з поглядам Францішка на капіталізм.

Прадстаўніца “CNN International” падкрэсліла, што амерыканцы – вельмі рэлігійныя, таму акрамя сацыяльна-палітычных чаканняў, яны галоўным чынам разлічваюць на разважанні Папы аб веры і духоўным досведзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.