2015-09-19 11:39:00

Святы Айцец сустрэўся з сям'ёй бежанцаў у Ватыкане


Сям’я сірыйскіх бежанцаў, якую прыняла ватыканская парафія св. Ганны, падзякавала папу Францішку за прадстаўленую ім гасціннасць. Паводле спецыяльнага паведамлення Залы Друку Апостальскай Сталіцы, сужэнская пара з двума дзецьмі, у суправаджэнні Апостальскага элемазінарыя арцыбіскупа Конрада Краеўскага, прыбыла ў Дом св. Марты раніцай 19 верасня 2015 г. Яны выказалі падзяку Пантыфіку і пажадалі яму добрага падарожжа на Кубу і ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Пасля гэтага Святы Айцец накіраваўся ў рымскі аэрапорт, каб адтуль адправіцца ў Гавану.

Мігранты, прынятыя ватыканскай парафіяй, паходзяць з Дамаску і з’яўляюцца хрысціянамі грэка-мельхіцкага абраду. Яны пакінулі родную краіну па прычыне вайны і прыбылі ў Італію 6 верасня 2015 г. – у дзень калі папа Францішак заклікаў усе парафій, манаскія супольнасці, кляштары і санктуарыі Еўропы прыняць па адной сям’і бежанцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.