2015-09-19 10:55:00

Папскі хор запісаў дыск у Сікстынскай капэле


Папская музычная Сікстынскай капэла запісала чарговы дыск. У альбоме “Cantate Domini” сабраны грыгарыянскія спевы і творы кампазітараў эпохі Адраджэння. Зборнік музычных кампазіцый робіць унікальным той факт, што яго запіс адбыўся ў Сікстынскай капэле – у спецыяльнай студыі пабудаванай тут гуказапісваючай кампаніяй “Deutsche Grammaphon”.

У запісу прынялі ўдзел знакамітая італьянская спявачка Чэчылія Бартолі і дырыжор Рабэрта Габіяні. Прадзюсер Анна Бары назвала магчымасць выканання запісу пад фрэскамі мікеланджэлаўскага “Апошняга суда”, “выключным прывілеем”. На яго спатрэбіўся асабісты дазвол Святога Айца. Францішак і атрымае першы экзэмпляр новага дыску, які выйдзе 25 верасня 2015 г.

“Пасля інтэнсіўных рэпетыцый і навучання спяванню рэнесанснай сакральнай музыкі мы дайшлі да такога моманту, калі сталі гатовымі для прафесійнага запісу ў такім незвычайным месцы”, - распавёў кіраўнік Папскай музычнай Сікстынскай капэлы кс. Масіма Паламбэла.








All the contents on this site are copyrighted ©.