Папа Францішак пачаў сваё дзесятае Апостальскае падарожжа за межы Італіі ў рамках якога наведае Кубу, ЗША і сядзібу ААН у Нью-Ёрку. “Airbus A330” італьянскай авіякампаніі “Alitalia” са Святым Айцом на борце выляцеў з рымскага аэрапорта “Leonardo da Vinci” у 10.30 па мясцовым часе. У паветры ён прабудзе каля 12 гадзін. За гэты час Папа праляціць над тэрыторыямі сямі краін: Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, некаторых астравоў ЗША, Багамаў і Кубы.
Першым пунктам візіту Пантыфіка стане сталіца Кубы, Гавана. Ён прызямліцца ў міжнародным аэрапорце “Jose Marti”, дзе адбудзецца афіцыйная цырымонія прывітання, пасля чаго Папа накіруецца ў Апостальскую нунцыятуру, дзе правядзе бліжэйшую ноч.
All the contents on this site are copyrighted ©. |